BE RU EN

У Менску прэзентуюць кнігу Бяляцкага

  • 6.03.2013, 11:41

Яна называецца «Асьвечаныя беларушчынай». У кнігу ўвайшлі літаратуразнаўчыя тэксты і эсэ, напісаныя Бяляцкім на свабодзе і ў няволі.

Як адзначае «Радыё Свабода», упершыню ў сучасным літаратуразнаўстве Алесь Бяляцкі ўводзіць тэрмін «беларуская турэмная літаратура».

Прэзентацыя адбудзецца ў Менску ў офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак у 18 гадзін.

Нагадаем, у лістападзе 2011 года Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за ўтойванне прыбыткаў з-за мяжы. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў, на судзе ён казаў, што гэтыя грошы перадаваў на падтрымку пацярпелым ад рэжыму.

Апошнія навіны