BE RU EN

Кругавая парука ў Маладзечна

  • 5.03.2013, 16:24

Новы радыкальны спосаб барацьбы з неплацельшчыкамі за камунальныя паслугі прыдумалі ў Маладзечанскім ЖРЭУ №2.

Цяпер, калі ў шматкватэрным доме з'яўляецца некалькі даўжнікоў па жыроўках, работнікі ЖКГ пагражаюць адключыць ад гарачай вады ўвесь будынак - парушальнікаў, а заадно і тых, хто рэгулярна аплачвае выстаўляныя імі рахуні, піша onliner.by. Гэта вынікае з аб'яваў, якія з'явіліся на пад'ездах, размешчаных па вул. Вялікі Гасцінец.

У тэкстах гаворыцца: «Паважаныя кватэранаймальнікі! У выпадку нявыплаты даўжнікамі камунальных паслуг, у вашым доме будзе адключаная падача гарачай вады».

«Так, сапраўды мы можам адключыць ва ўсім доме гарачую ваду, калі ў ім пражывае некалькі злосных неплацельшчыкаў за камунальныя паслугі, - пацвердзілі па тэлефоне «гарачай лініі» ЖРЭУ і прапанавалі свядомым жыхарам самім разбірацца з даўжнікамі.

У гарадскім вытворчым унітарным прадпрыемстве «Камунальнік», куды мы звярнуліся з просьбай патлумачыць, на якіх падставах плануецца адключаць гарачую ваду ў жыхароў, якія не маюць запазычанасці, быў атрыманы досыць абцякальны адказ.

«Мы маем права адключаць жыхарам гарачую ваду ў выпадку, калі за імі лічацца вялікія запазычанасці, - сказала начальнік жыллёвага аддзела Вольга Шыцік. - Вядома, такія аб'явы носяць у большай ступені псіхалагічнае ўздзеянне. Магу сказаць так: неплацельшчыкаў мы сапраўды будзем адключаць, але свядомыя грамадзяне пры гэтым не пацерпяць».

Апошнія навіны