BE RU EN

ЗША і Кітай дамовіліся пра санкцыі супраць КНДР

  • 5.03.2013, 9:26

У ААН абмяркоўваюць новыя санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі.

Дыпламаты сцвярджаюць, што Кітай і ЗША дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб тым, якія новыя санкцыі павінны быць накладзеныя на Пхеньян за правядзенне ў мінулым месяцы падземнага ядзернага выпрабавання, паведамляе ВВС.

Аб дэталях дасягнутага пагаднення пакуль нічога не вядома.

Рада Бяспекі ААН пагадзілася правесці закрытыя кансультацыі аб магчымым увядзенні новых санкцый сёння.

Апошнія навіны