BE RU EN

Бакіеў рыхтуе ў Менску пераварот у Кыргызстане

  • 5.03.2013, 8:53

Кіргізскія палітолагі папярэджваюць аб небяспецы дзяржаўнага перавароту з боку былога правадыра краіны.

Курманбек і Жаныш Бакіевы паспрабуюць вярнуцца на радзіму з дапамогай прыхільнікаў, якія там засталіся. Для гэтага яны робяць спробы расхістаць сітуацыю ў краіне, піша кіргізскае выданне Gezitter.kz.

Улада Курманбека Бакіева знаходзілася ў шчыльнай сувязі з крыміналам. Гэта даведзена раскрыццём таямніцы загубы трох чалавек на чале з экс-кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі Медэтам Садыркулавым. Суд у ягонай справе 11 лютага вынес пастанову, якой прысудзіў завочна Курманбека Бакіева да 24 гадоў пазбаўлення волі, а ягонага малодшага брата Жаныша Бакіева да пажыццёвага зняволення. Пасля гэтага Жагорку Кенеш - парламент Кыргызстана - прыняў зварот да міжнародных парламенцкіх арганізацый з просьбай спрыяць экстрадыцыі Бакіевых з Беларусі.

Аналітыкі прагназуюць, што з гэтай прычыны Бакіевы дастасуюць усе сілы і спосабы для вяртанне на радзіму і наладжвання ў краіне беспарадкаў, а калі магчыма, то і перавароту.

«Нават калі іхныя прыхільнікі ўвесну будуць спакойна адбываць тэрмін у турме, то Бакіевы не стануць сядзець, склаўшы рукі. Бо выйшаў вырак суда, паводле якога адзін з іх прысуджаны да 24 гадоў, а другі да пажыццёвага пазбаўлення волі. І хіба яны будуць спакойна сядзець? Паспрабуюць прыкласці намаганні праз сваіх людзей», - кажа вядомы кіргізскі аналітык Марс Сарыеў.

Палітолаг таксама называе прыхільнікаў былога кіраўніка, якія могуць узначаліць пераварот. Гэта Камчыбек Ташыеў, Садыр Жапараў, Акматбек Келдыбекаў ды іншыя. Таксама сярод іх і бізнэс-партнёр Максіма Бакіева, старшыня партыі «Рэспубліка» Амурбек Бабанаў, так званы патрыярх паўднёвай эліты краіны Усон Сыдыкаў ды іншыя.

Нагадаем, былы правадыр Кыргызстана Курманбек Бакіеў і ягоны брат Жаныбек Бакіеў абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук праз лінію Інтэрпола. Яны абвінавачваюцца паводле артыкулаў крымінальнага кодэксу ў суўдзеле ў масавых забойствах. Кіргізскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі.

Кіргізскія ўлады неаднаразова настойвалі на экстрадыцыі Бакіева на радзіму, дзе ім завочна вынесены вырак суда.

Апошнія навіны