BE RU EN

Элізабэт II выпісалася з лякарні

  • 4.03.2013, 21:07

Брытанская каралева Элізабэт II выйшла з лякарні пасля абследавання наконт страўнікавай інфэкцыі.

Каралева, якой 86 гадоў, знаходзілася ў шпіталі караля Эдварда VII ў цэнтры Лондана з нядзелі. Гэта была яе першая шпіталізацыя за апошнія 10 гадоў, перадае ВВС.

Усе прызначаныя на гэты тыдзень афіцыйныя імпрэзы з удзелам Элізабэт II былі альбо скасаваныя, альбо перанесеныя. Яна таксама не змагла прысутнічаць на святкаванні дня Святога Дэвіда - святога апекуна Валіі - у Суонсі.

У Букінгемскім палацы назвалі шпіталізацыю каралевы мерай засцярогі і заявілі, што Яе Вялікасць у цэлым пачуваецца добра.

У панядзелак яна выйшла з лякарні, усміхаючыся, і паціснула рукі медыцынскаму персаналу.

Элізабэт II адправілася са шпіталя ў Букінгемскі палац.

Апошнія навіны