BE RU EN

БАТЭ гатовы гуляць у «беларускі» футбол

  • 4.03.2013, 15:14

Барысаўскі клуб першым з клубаў Вышэйшай лігі адказаў на запыт наконт папулярызацыі беларускай мовы праз футбол.

Актывіст «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак у пачатку года звярнуўся да ўсіх футбольных клубаў краіны з прапановай пашырыць прымяненне беларускай мовы ў спартыўным жыцці каманд. Першым з клубаў адгукнуўся БАТЭ.

У клубе паведамілі, што пытанне аб выкарыстанні беларускай мовы разглядаецца на дадзеным этапе. У прыватнасці, клуб разглядае магчымасць пісаць прозвішчы футбалістаў на форме на беларускай мове, а таксама выкарыстоўваць беларускую мову ў друкаванай прадукцыі ФК БАТЭ.

Характэрна, што адказ з клуба прыйшоў на беларускай мове.

Апошнія навіны