BE RU EN

На станцыі метро «Каменная горка» чалавек упаў паміж вагонамі

  • 4.03.2013, 15:38

Сёння днём у метро адбылося чарговае надзвычайнае здарэнне.

Як паведамілі сайту charter97.org у службе бяспекі менскага метрапалітэна, мужчына зваліўся на рэйкі паміж вагонамі каля 15 гадзін дня. Ён быў адразу ўзняты на платформу з дапамогай супрацоўнікаў міліцыі і работнікаў метрапалітэна, пашкоджанняў не атрымаў.

Як адзначылі ў метрапалітэне, затрымкі ў раскладзе адпраўлення цягнікоў з-за здарэння не было. Цяпер метрапалітэн працуе ў нармальным рэжыме, мужчына знаходзіцца ў апорным пункце міліцыі для разбору.

Апошнія навіны