BE RU EN

Дэманстрацыі ў Каракасе: апазіцыя патрабуе праўды пра здароўе Чавеса

  • 4.03.2013, 9:08

Сотні студэнтаў і прадстаўнікоў апазіцыі ў Каракасе выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем дакладнай інфармацыі пра здароўе прэзідэнта Венесуэлы.

У лютым Уга Чавес вярнуўся ў краіну пасля лячэння на Кубе, але з тых часоў не з'яўляўся на публіцы, перадае ВВС.

Прадстаўнікі ўрада раней заяўлялі, што ён не цалкам аднавіўся пасля аперацыі, але ў стане прымаць рашэнні, знаходзячыся ў шпіталі.

У суботу стала вядома, што ён праходзіць курс хіміятэрапіі.

Раней у чацвер віцэ-прэзідэнт краіны Нікалас Мадура заявіў на тэлебачанні, што Уга Чавес «змагаецца за жыццё».

Пра тое, што Уга Чавес хворы на рак стала вядома ў чэрвені 2011 года. З тых часоў ён перанёс чатыры аперацыі.

Апошнія навіны