BE RU EN

Кліенты «Беларусбанка» патрабуюць беларусізацыі інфакіёскаў

  • 31.03.2013, 12:30

Пад зваротам да кіраўніцтва банка падпісаліся амаль 2 тысячы чалавек.

Збор подпісаў праходзіць на сайце change.org.

«Мы, кліенты «Беларусбанка», просім вас дадаць беларускую мову ў меню інфакіёскаў вашага банка. Цяпер вашы кліенты могуць карыстацца іх сэрвісамі толькі па-руску. Але беларуская мова таксама з'яўляецца дзяржаўнай мовай у Рэспубліцы Беларусь і вялікая колькасць вашых кліентаў карыстаецца ёю ў паўсядзённым жыцці.

Просім вас як мага хутчэй зрабіць магчымым карыстанне інфакіёскамі, сэрвісамі Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу на беларускай мове, а таксама зрабіць беларускамоўную версію сайта «Беларусбанка», - гаворыцца ў звароце.

Апошнія навіны