BE RU EN

У Польшчы абмежаваны рух грузавікоў

  • 30.03.2013, 16:36

На Вялікдзень ва ўсёй Польшчы абмяжоўваецца рух фур.

Сёння, заўтра і ў панядзелак на польскіх дарогах забаронены праезд грузавых аўтамабіляў, вага якіх перавышае 12 тон, паведамляе Polskie Radio.

Абмежаванні ўводзяцца 30 сакавіка а 18 гадзіне і дзейнічаюць да 22 гадзін. У нядзелю і панядзелак яны будуць дзейнічаць ўвесь дзень: з 8.00 да 22.00.

«Рух на дарогах падчас святаў вельмі інтэнсіўны і забарона для грузавікоў аб'яўленая з мэтай падвышэння бяспекі на трасах», - тлумачыць паліцыя.

Забарона не тычыцца фур, якія вязуць свежыя прадукты харчавання, быдла, пошту і грузавікам, якія працуюць для будаўніцтва дарог і мастоў.

Падчас Вялікадня фуры не могуць рухацца на трасах таксама і ў многіх іншых дзяржавах ЕЗ. У прыватнасці, часовая забарона на іх рух абвешчаная ў Аўстрыі, Харватыі, Францыі, Славеніі ды Італіі.

Апошнія навіны