BE RU EN

Каралева Вялікабрытаніі Элізабэт II шпіталізаваная

  • 3.03.2013, 20:15

Каралева Вялікабрытаніі Элізабэт II у нядзелю была шпіталізаваная ў лякарню Лондана.

Паводле папярэдніх звестак, у яе былі дыягнаставаныя сімптомы гастраэнтэрыту - запаленне слізістай абалонкі страўнікава-кішкавага тракту. Каралеву даставілі ў сталічную лякарню імя караля Эдварда VII, паведамляе РИА «Новости».

У пятніцу ўвечары стала вядома, што праз кішкавую інфекцыю Элізабэта II скасавала суботнюю паездку на Уэльс на святкаванне Дня святога Давіда.

Брытанскія СМІ паведамілі, што ў выходныя каралева знаходзілася ў Віндзарскім замку пад наглядам лекараў, якія павінны былі пастанавіць, ці зможа яна адправіцца ў Рым 6-7 сакавіка, куды яе запрасіў прэзідэнт Джорджыё Напалітана.

У свае 86 гадоў каралева мае добрае здароўе і амаль ніколі не скасоўвае свае візіты ды іншыя акцыі праз дрэннае самаадчуванне. У апошні раз сваё з'яўленне на публіцы яна скасавала пяць месяцаў таму праз болі ў спіне.

Апошнія навіны