BE RU EN

Дзень нараджэння дыктатара Зімбабвэ абыйшоўся ў $ 600 тысяч

  • 3.03.2013, 10:40

Тысячы чалавек наведалі ўрачыстасці, прысвечаныя дню нараджэння кіраўніка Зімбабвэ Робэрта Мугабэ ў шахцёрскім горадзе Біндура.

Паведамляецца, што святочны торт важыў 89 кілаграмаў, што адпавядае ягонаму веку.

У гонар дня нараджэння выдадзеныя памятныя залатыя манеты, перадае ВВС.

Паводле паведамленняў СМІ, урачыстасці абышліся ў 600 тыс даляраў.

У святочнай прамовы Робэрт Мугабэ адхіліў абвінавачванні ў распачынанні «кампаніі гвалту» супраць сваіх палітычных апанэнтаў.

Мугабэ, які знаходзіцца ва ўладзе больш за 30 гадоў, павінен узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах у гэтым годзе. Зімбабвэ з'яўляецца адной з найбяднейшых краін свету. У 2000-2012 гадах эканоміка краіны зазнае бесперапынны спад. Беспрацоўе перасягае 94%, заўсёды адчуваецца нястача тавараў першай патрэбы. У студзені 2013 года міністр фінансаў краіны паведаміў, што пасля выплаты заробкаў бюджэтнікам у дзяржаўным скарбе засталося 217 даляраў.

ВУП на душу насельніцтва (паводле парытэту пакупніцкай здольнасці) - 173 дал. Гэта найніжэйшы ўзровень сярод усіх краін і тэрыторый свету.

Праваабарончыя арганізацыі неаднаразова паведамлялі пра рэпрэсіі, якія церпяць апанэнты Мугабэ.

Апошнія навіны