BE RU EN

Лідская міліцыя шукае Андрэя Бандарэнку

  • 3.03.2013, 9:12

Праваабаронца апынуўся пад пільнай увагай беларускай міліцыі, распавёўшы аб катаваннях у Лідскім РАУС.

Міліцыянты з Ліды накіравалі запыт у Кіраўск Магілёўскай вобласці, дзе афіцыйна зарэгістраваны Андрэй Бандарэнка, з паведамленнем аб магчымым распачынанні крымінальнай справы нібыта за паклёп на адрас лідскіх міліцыянтаў. Супрацоўнікі Кіраўскага РАУС у сваю чаргу затэлефанавалі праваабаронцу і запрасілі яго на размову для высвятлення абставінаў. Паколькі афіцыйнай позвы не было, Бандарэнка адмовіўся з'яўляцца ў РАУС, паведамляе Белсат.

З міліцыяй Ліды праваабаронцы звязвае справу братоў Шкурко. Андрэй Бандарэнка распавёў, як лідскія міліцыянты фізічна і маральна катавалі затрыманых хлопцаў, якім цяпер пагражае крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за супраціў міліцыі.

Апошнія навіны