BE RU EN

Карэспандэнтку радыё «Свабода» затрымалі ля Купалаўскага тэатра

  • 29.03.2013, 20:19

Журналістка Іна Студзінская брала інтэрв'ю ў гледачоў першага пасля рэканструкцыі будынка спектакля.

Міліцыянты патлумачылі затрыманьне патрэбай праверкі дакументаў і завялі журналістку ў апорны пункт на станцыі метро «Купалаўская». Там у яе перапісалі пашпартныя звесткі і неўзабаве адпусцілі.

Нагадаем, што на адкрыцці пасля рэканструкцыі будынка Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы сёння прысутнічае Аляксандр Лукашэнка. За некалькі гадзін да ўрачыстага адкрыцця тэатра ў прылеглых кварталах журналісты заўважылі вялікую колькасць сілавікоў.

Апошнія навіны