BE RU EN

Сербскага камандзіра пасадзілі на 45 гадоў за ваенныя злачынствы

  • 29.03.2013, 15:18

Камандуючы баснійскіх сербаў падчас ваенных дзеянняў у 1990-е Весялін Улахавіч асуджаны ў Сараева на 45 гадоў пазбаўлення волі.

Баснійскі суд прызнаў яго ваенным злачынцам, вінаватым у генацыдзе і здзяйсненні на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны больш ста забойстваў, згвалтаванняў і катаванняў, перадае ВВС.

Падчас вайны Весялін Улахавіч стаў сумна вядомы як «монстр Грбавіцы», які забівае жыхароў дзеля задавальнення.

Пасля заканчэння баявых дзеянняў у 1995 годзе камандзір накіраваўся ў Чарнагорыю, дзе быў арыштаваны па падазрэнні ў рабаванні, аднак яму ўдалося бегчы з турмы і перабрацца ў Іспанію.

Па запыце баснійскіх уладаў іспанская пракуратура арыштавала Улахавіча ў 2010 годзе, экстрадаваўшы яго ў Сараева.

Нагадаем, учора стала вядома, што яшчэ двое лідараў баснійскіх сербаў - Міча Станішыч і Стаян Жуплянін - асуджаныя Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі на працяглыя тэрміны зняволення за ваенныя злачынствы.

Фотa: islamnews.ru

Апошнія навіны