BE RU EN

Гомельскіх апазіцыянераў масава выклікаюць у міліцыю

  • 29.03.2013, 10:53

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў 28 сакавіка атрымаў позву з’явіцца «для вядзення адміністрацыйнага працэсу» ў Навабеліцкі РАУС Гомеля.

Актывіста выклікаюць да начальніка аддзела аховы грамадскага парадку Генадзя Хількевіча.

Па словах праваабаронцы Леаніда Судаленкі, такую ж позву ў Навабеліцкі РАУС атрымаў і грамадскі актывіст Уладзімір Шыцікаў, піша ПЦ «Вясна».

«Напэўна, улады вырашылі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці найбольш актыўных удзельнікаў акцыі, якая прайшла 25 сакавіка ў Гомелі да Дня Волі», - лічыць праваабаронца.

Нагадаем, 25 сакавіка актывісты гомельскай кааліцыі дэмакратычных арганізацый наведалі магілу дзеяча нацыянальнага адраджэння Цімоха Острыкава ў вёсцы Раманавічы, дзе ўсталявалі памятную дошку на беларускай мове, і ўсклалі кветкі да месца, дзе стаяў дом дзеяча БНР Палуты Бадуновай (у Навабеліцкім раёне Гомеля).

Фота: «Радыё Рацыя»

Апошнія навіны