BE RU EN

У Гомельскай вобласці загарэлася нафтабаза

  • 29.03.2013, 10:20

У пасёлку Янтарны Гомельскай вобласці пры правядзенні агнявых работ на нафтабазе адбыўся пажар.

Днём 28 сакавіка паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі Гомельскай нафтабазы адбылося загаранне ў рэзервуары, паведамляе прэс-служба МНС.

Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў было ўстаноўлена, што яно пачалося пры правядзенні работ па дэмантажы сталёвага вертыкальнага неэксплутаванага рэзервуара.

Пацярпелых няма.

Прычына загарання - парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.

Апошнія навіны