BE RU EN

Мовазнаўцы супраць МВБРа

  • 29.03.2013, 9:31

Перайменаванне Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі выклікала гарачыя спрэчкі ў Інтэрнэце.

Крыніцай жартаў стала абрэвіятура яе новай назвы - МВБР. Вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Ігар Капылаў лічыць, што выкарыстоўваць такое скарачэнне нельга, піша «Народная газета».

«МКАД увайшла ў склад горада Менска. І дарога стала вуліцай. А хіба назвы вуліц маюць абрэвіятуры? Іх у вуліц няма. Мы па інэрцыі (назву МКАД скарачалі, калі яна была кальцавой дарогай) імкнемся стварыць абрэвіятуру і для вуліцы. Але па нормах тут ніякіх абрэвіяцый не павінна быць, дзікіх і не дзікіх. Мы заўсёды пішам назвы вуліц так, як яны зарэгістраваныя афіцыйна. Напрыклад, пішам вуліца Лейтэнанта Кіжаватава, а не проста Кіжаватава, таму што слова «лейтэнант» уваходзіць у назву вуліцы і інакш будзе скажоная інфармацыя. Была ў Менску вуліца Бяды. Але наўрад ці людзям хацелася б жыць «на Бядзе». Улічылі гэты этычны момант і дадалі ў назву імя Героя Савецкага Саюза. Вуліца цяпер называецца Леаніда Бяды.

Нагадаем, рашэнне аб перайменаванні МКАД у МВБР прыняў «Гаррамаўтадар» у лютым 2013 года.

Апошнія навіны