BE RU EN

Жыхар кватэры, якая пацярпела ад выбуху: Пра матэрыяльную дапамогу ніхто не кажа

  • 28.03.2013, 20:37

28 сакавіка меркавалася пачаць засяленне ў свае кватэры жыхароў дома №85 на вуліцы Пляханава ў Менску, які пацярпеў ад выбуху прыблізна месяц таму.

Аднак пастанавілі перанесці яго на дзень пазней - заканчваюцца работы наладжвання газавай гаспадаркі, ідзе аздабленне адноўленага жылля.

Аляксандр Рабінскі - адзін з жыхароў пацярпелага пад'езда, ягоная кватэра амаль суседнічае з той, дзе адбыўся выбух - узгадвае ў інтэрв'ю БелаПАН:

«Прагучаў магутны выбух, ўдарная хваля - нібы паветрам абдало, сцены трэсліся. Суседа, што выйшаў папаліць на балкон, заблакавала абваленымі перакрыццямі - нам з бацькам давялося выбіваць пажарны выхад, каб яго вызваліць. Выскачыў вось з такімі вачыма - у натуральным шоку! ...>

Праз нашу кватэру пажарныя рукавы цягнулі - вокны былі адчыненыя, і паветранымі завіхрэннямі куродым сюды гнала. Абяцаюць ўсё гэта ліквідаваць - у гэтым плане ў мяне пакуль пытанняў няма. Адзінае, чаго паўмесяца не магу дамагчыся - каб з гарышча прыбралі ўцяпляльнік. Ён увесь набрынялы вадой, і ў нас з суседкай праз яго столі мокрыя. Падышоў да інжынера, той: «Мне наказу не давалі, патэлефануюць – разбярэмся».

Аляксандр і яго бацька паказваюць шэрыя залітыя столі, заштукаваныя рамонтнікамі расколіны на сценах, ужо абваленую пасля рамонту тынкоўку. «Пра матэрыяльную дапамогу ніхто не кажа, будуць - не будуць дапамагаць», - нявесела кажа ён. Праводзіць рукой па тэлевізары, па сцяне - рука ў сажы.

http://belapan.com/webroot/delivery/swf/player.swf

Апошнія навіны