BE RU EN

Сцяг з офіса АГП скрала міліцыя

  • 28.03.2013, 16:06

Бел-чырвона-белы сцяг, які лунаў над офісам партыі, выкрадзены супрацоўнікамі РУУС Савецкага раёна.

Пра гэта лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Палітык нагадаў, што 26 сакавіка яго калегі заўважылі знікненне сцяга, замацаванага на 17 паверсе будынка на вуліцы Веры Харужай у Менску, дзе размяшчаецца офіс АГП.

«Праведзенае расследаванне. Ведамасная прыналежнасць злодзеяў устаноўленая. Таварышы з Савецкага РУУС Менска. Сведкавыя паказанні далі суседзі паверхам вышэй. Раніцай 26 сакавіка да іх уварваліся людзі з «ксівамі». Прайшлі на балкон, а ўжо адтуль «сцягнулі» сцяг было справай тэхнікі», - напісаў Анатоль Лябедзька.

Нацыянальны сцяг быў вывешаны 23 сакавіка, напярэдадні Дня Волі.

Фотa - photo.bymedia.net

Апошнія навіны