BE RU EN

Чаканава прызначылі «наглядчыкам» за «Белінвестбанкам»

  • 28.03.2013, 11:14

Міністр гандлю Валянцін Чаканаў прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Белінвестбанк».

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў №215 ад 26 сакавіка 2013 года.

У пастанове ўказваецца, што яна прынятая ў адпаведнасці з указам ад 19 лютага 2008 года № 100 «Аб некаторых пытаннях уладальніцкага нагляду».

Доля дзяржаўнага сектара ў статутным фондзе ААТ «Белінвестбанк» складае 96,25%.

Апошнія навіны