BE RU EN

Грошай на зарплаты няма

  • 28.03.2013, 9:12

У Магілёве работнікам устаноў адукацыі не выдаюць зарплату.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў.

«У Магілёве не выдаюць авансы і зарплаты ва ўстановах адукацыі. Як у дзіцячых садках так і ў школах», - напісаў ён. Аўтар ліста таксама назваў канкрэтныя ўстановы, работнікі якіх сутыкнуліся з такімі праблемамі. Гэта школы №21 і №40, а таксама дзіцячы садок №186. Ён піша, што, паводле папярэдняй інфармацыі, затрымкі будуць і з атрыманнем заробку.

У якасці прычыны кіраўніцтва устаноў нічога не можа сказаць, акрамя таго, што «грошай у бюджэце няма». Аб тэрмінах вырашэння праблемы таксама нічога невядома.

У аддзеле адукацыі магілёўскага гарвыканкама сайту charter97.org сказалі, што ніякіх затрымак выплат авансу і зарплаты ў горадзе няма.

Апошнія навіны