BE RU EN

«Дынама» можа папоўніцца экс-гульцом мадрыдскага «Рэала»

  • 27.03.2013, 15:38

Уругвайскі хаўбек Пабла Габрыэль Гарсія ў бліжэйшы час можа стаць гульцом менскага «Дынама».

Заўтра 35-гадовы футбаліст прыбудзе ў Менск для праходжання паглыбленага медыцынскага агляду. Калі праблем са здароўем выяўлена не будзе, сталічны клуб і Пабла Гарсія афіцыйна аформяць сваё супрацоўніцтва, паведамляе сайт менскага «Дынама».

Апошнія пяць гадоў уругваец выступаў у чэмпіянаце Грэцыі за ПАОК. Да гэтага ў багатай кар'еры Пабла Гарсія былі ўругвайскі «Пеньяроль», мадрыдскі «Рэал» і «Атлетыка», «Асасуна», «Сельта», «Мурсіа», італьянскія «Мілан» і «Венецыя». Акрамя таго, на рахунку паўабаронцы больш за 60 матчаў за зборную Уругвая.

У сапраўдны момант Пабла Гарсія знаходзіцца ў статусе вольнага агента - яго кантракт з грэцкім клубам скончыўся ў сакавіку 2013 года.

Апошнія навіны