BE RU EN

Прапагандыст Мартыненка сышоў у банкіры

  • 27.03.2013, 10:26

Былы намеснік кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка зараз кіруе цэлым упраўленнем у ААТ «Белаграпрамбанк».

23 сакавіка ў эфіры шоў «Я спяваю» на тэлеканале АНТ чыноўнік быў прадстаўлены як начальнік упраўлення інфармацыі банка, паведамляе «Белорусский партизан».

Аляксандр Мартыненка таксама з'яўляецца прэс-сакратаром ААТ «Белаграпрамбанк».

Былы намеснік кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі сышоў пакінуў яе ў снежні 2011 года. «Няма ніякай прычыны. Сышоў і сышоў», - сказаў тады Мартыненка. На пытанне, ці па ўласным жаданні, ён адказаў, што не хоча пра гэта гаварыць.

Нагадаем, новую працу шукае яшчэ адзін вядомыя прапагандыст - Аляксандр Аверкаў. 30 студзеня ён праходзіў кастынг на Грамадскім тэлебачанні Расеі ў Маскве. Вядучаму «Панарамы» Юрыю Кругліку іншую працу ўжо ўдалося знайсці. Ён зараз працуе на пецярбургскім «5 канале».

Фота - news.akavita.by

Апошнія навіны