BE RU EN

«Белсату» ў чарговы раз адмовілі ў акрэдытацыі

  • 26.03.2013, 20:04

Тэлеканалу «Белсат» зноў адмовілі ў акрэдытацыі ў Беларусі.

У сваёй пастанове МЗС спаслалася на тое, што беларускія журналісты неаднаразова парушалі заканадаўства, супрацоўнічаючы з тэлеканалам, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Пастанову аб адмове ў акрэдытацыі перадалі афіцыйнаму прадстаўніку канала ў Беларусі Міхасю Янчуку вечарам 26 сакавіка.

«Такая пастанова МЗС была чаканая для «Белсату», бо журналісты тэлеканала выдатна ведаюць, у якой краіне яны працуюць і што аніякай лібералізацыі ад беларускага кіраўніцтва сёння чакаць не даводзіцца», - адзначыў Міхась Янчук.

«Белсат», першы незалежны беларускі тэлеканал, пачаў вяшчанне 10 снежня 2007 года, у Сусветны дзень правоў чалавека. Журналісты канала неаднаразова траплялі пад пераслед беларускіх уладаў у выглядзе папярэджанняў і адміністрацыйных арыштаў.

Апошнія навіны