BE RU EN

Суд над Сяргеем Каваленкам адклалі да пятніцы

  • 26.03.2013, 15:51

У судзе над віцебскім апазыцыянэрам Сяргеем Каваленкам абвешчаны перапынак да пятніцы.

Суд задаволіў яго хадайніцтва, каб яму далі адваката, перадае «Радыё Свабода».

Адвакат Сяргея Каваленкі працуе ў Менску і можа прысутнічаць на працэсе ў Віцебску толькі ў пятніцу.

Нагадаем, Сяргей Каваленка быў затрыманы ўвечары 25 сакавіка за нібыта пераход дарогі ў неналежным месцы. У аддзеле міліцыі Першамайскага РУУС на яго склалі пратакол па адміністрацыйным артыкуле аб дробным хуліганстве за тое, што той нібыта брыдкасловіў і размахваў рукамі. Сяргей Каваленка сваёй віны не прызнае. Ён таксама адзначае, што напярэдадні затрымання каля яго дома круглыя суткі дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі.

Апошнія навіны