BE RU EN

Сяргея Каваленку будуць судзіць

  • 26.03.2013, 10:30

Былога палітвязня, затрыманага ўчора ў Віцебску, чакае суд.

Пра гэта паведаміла Алена Каваленка, жонка Сяргея Каваленкі. Працэс над ім пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Віцебска, перадае «Радыё Свабода».

Былы палітвязень быў затрыманы ўчора ўвечары. Сяргея Каваленку абвінавацілі ў тым, што ён пераходзіў вуліцу не па пешаходным пераходзе.

Пра затрыманне распавёў віцебскі актывіст апазіцыі Аляксандр Галавань, якому былы палітвязень паспеў паведаміць пра гэта па тэлефоне.

Нагадаем, Сяргей Каваленка ў верасні 2012-га быў памілаваны дыктатарам і вызвалены з магілёўскай калоніі. За кратамі ён знаходзіўся са снежня 2011-га года. У лютым мінулага года Каваленка быў асуджаны на 2 гады і 1 месяц калоніі агульнага рэжыму за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны