BE RU EN

У Менску часова абмяжуюць рух трамваяў

  • 25.03.2013, 19:23

У Менску часова абмяжуюць рух трамваяў на адцінку ад пр.Машэрава да дыспетчарскай станцыі «Зялёны Луг».

Пра гэта паведамілі БелТА на прадпрыемстве «Мінсктранс».

Гэта звязана з рэканструкцыяй трамвайнай каляіны на вул.Я.Коласа ад вул.Б.Хмяльніцкага да вул.Калініна. Абмежаванне будзе дзейнічаць з 15 красавіка да 4 лістапада.

Акрамя таго, праз правядзенне будаўніча-мантажных работ пры рэканструкцыі і будаўніцтве карпусоў Менскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера ўводзіцца часовае абмежаванне на вул.Акадэмічнай з 25 сакавіка да 8 красавіка.

Апошнія навіны