BE RU EN

РБК «арыштаваў» расейскага алігарха

  • 25.03.2013, 16:30

(абноўлена - 17:05) Расейскае інфармацыйнае агенцтва сёння днём паведаміла пра арышт алігарха Рамана Абрамовіча ў ЗША.

«Раман Абрамовіч затрыманы на тэрыторыі ЗША супрацоўнікамі ФБР. Падрабязнасці арышту пакуль невядомыя. На дадзены момант незразумела, з чым гэта звязана - з бізнесам Абрамовіча або з расследаваннем абставінаў смерці Барыса Беразоўскага», - паведамілі крыніцы РБК-ТВ.

Тэлеканал НТВ пацвердзіў арышт алігарха.

Аднак прэс-сакратар Рамана Абрамовіча Джон Ман у прамым эфіры канала «Дождь» абверг інфармацыю аб затрыманні расейскага алігарха. Пры гэтым Ман пацвердзіў, што Абрамовіч знаходзіцца ў Злучаных Штатах. У штаб-кватэры ФБР затрыманне Абрамовіча таксама абверглі, піша Lenta.ru.

Фота: Reuters

Апошнія навіны