BE RU EN

25 сакавіка адзначылі ў Канадзе

  • 25.03.2013, 11:17

24 сакавіка Згуртаванне беларусаў Канады адзначыла 95-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Галоўнай тэмай святочнай урачыстасці стала 150-годдзе паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Акрамя традыцыйных дакладаў, быў паказаны кліп гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Ня быць скотам» і мультфільм «Будзьма беларусамі!». Падчас мерапрыемства адбылася тэлефонная размова з Паўлам Севярынцам, у якой ён павіншаваў беларусаў Канады са святам і падзякаваў за падтрымку, перадае «Радыё Свабода».

25 сакавіка адзначылі ў Канадзе. Фота: «Радыё Свабода»
Паштоўка палітвязням. Фота: «Радыё Свабода»
Згуртаванне беларусаў Канады. Фота: «Радыё Свабода»

У гэтым годзе Згуртаванне беларусаў Канады павіншавала палітвязняў з Днём Волі самаробнымі паштоўкамі і сімвалічным «птушкамі Волі», зробленымі спецыяльна да свята. Святкаванне скончылася гімнам «Магутны Божа».

Апошнія навіны