BE RU EN

Персанальны аператар

  • 24.03.2013, 17:07

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі апублікаваў фатаграфію супрацоўніка спецслужбаў, які здымаў яго падчас сённяшняй акцыі.

Са слоў Анатоля Лябедзькі, супрацоўнік спецслужбаў знаходзіўся побач з ім увесь час шэсця і мітынгу.

Фота аператара палітык выклаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Адзначым, што падчас акцыі ў Дзень Волі ў Менску, супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў у цывільным вялі аператыўную відэаздымку. Пасля акцыі прайшлі арышты некаторых яе ўдзельнікаў.

Апошнія навіны