BE RU EN

Дзень Волі ў Нью-Ёрку адзначылі ў штаб-кватэры ААН

  • 24.03.2013, 12:50

Прадстаўнікі беларускай эміграцыі адзначылі 95-ю гадавіну абвяшчэння БНР у Нью-Ёрку.

Пад 40 чалавек сабраліся ўчора насупраць штаб-кватэры ААН, каб адзначыць Дзень Волі. У пікеце бралі ўдзел у асноўным прадстаўнікі беларускай эміграцыі ў ЗША. Ля ўваходу ў будынак Арганізацыі аб'яднаных нацый луналі бел-чырвона-белыя сцягі, удзельнікі акцыі таксама трымалі ў руках партрэты палітвязняў і плакаты «Stop Luka» і «Freedom for Belarus». Людзі праспявалі гімн «Пагоня», а беларускія паэты прачыталі вершы.

Нагадаем, 24 сакавіка ў Менску праходзіць акцыя ў гонар 95-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Святкаванне Дня Волі таксама адбылося ў Варшаве.

Дзень Волі ў Нью-Ёрку адзначылі ў штаб-кватэры ААН. Фотa: Jaugen Ivaniuk

Апошнія навіны