BE RU EN

Апаненты рэжыму Асада захапілі авіябазу

  • 23.03.2013, 18:46

Праваабаронцы паведамілі аб захопе адной з баз ВПС у Сірыі.

Сірыйскія паўстанцы захапілі базу вайскова-паветраных сіл у правінцыі Дэраа на поўдні краіны, паведаміла у суботу сірыйская Назіральная рада правоў чалавека, якая знаходзіцца ў Лондане, паведамляе Interfax.ru.

«Апазіцыйныя байцы з «Фронту ан-Нусра» і брыгады «Аль-Ярмук » ды прадстаўнікі іншых паўстанцкіх груповак захапілі авіябазу №38 недалёка ад горада Сайда ў правінцыі Дераа», - гаворыцца ў паведамленні.

З іхных слоў, паўстанцам атрымалася ўзяць авіябазу пад кантроль пасля 16 дзён лютых баёў з урадавымі войскамі.

Апошнія навіны