BE RU EN

Баранавіцкі вертыкальшчык прапануе вярнуць залатыя зубы

  • 23.03.2013, 10:52

Старшыня гарвыканкама даручыў баранавіцкім стаматолагам аднавіць традыцыю пратэзавання золатам.

«Трэба аднавіць традыцыйныя віды пратэзавання, - прыводзіць intex-press.by словы Віктара Дзічкоўскага, вымаўленыя на пасяджэнні гарвыканкама 22 сакавіка. - Ва ўсім свеце перайшлі да золата. Калісьці былі праблемы - матэрыял не ўсе маглі купіць, чэргі... Цяпер доступ у насельніцтва ёсць, а паслуга не робіцца тым, хто мае жаданне».

Баранавіцкія стаматолагі запэўнілі, што неўзабаве залатыя зубныя пратэзы можна будзе ўставіць і ў Баранавічах. «Мы ўжо развязваем пытанне з атрыманнем ліцэнзіі на працу з каштоўнымі металамі ў ліцэнзійным камітэце», - адзначыў на пасяджэнні галоўны лекар Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі Віктар Міхайлоўскі.

У Беларусі ліцэнзію на працу з каштоўных металаў пакуль маюць шэсць клінік.

Ідэя аднаўлення пратэзавання золатам у Баранавічах узнікла ў стаматалагічнай паліклініцы №2 прыблізна года таму.

Цікавасць да залатых каронак, са слоў загадчыка артапедычнага аддзялення Баранавіцкай стаматалагічнай паліклінікі №2 Аляксея Багаслоўскага, захавалася ў людзей старэйшага веку. Акрамя таго, пратэзы з высакародных металаў не выклікаюць алергіі. «Чэргаў, вядома, не будзе, але попыт на такое пратэзаванне ёсць», - адзначыў Аляксей Багаслоўскі.

Апошнія навіны