BE RU EN

Крымінальную справу супраць Булгакава пастанавілі не распачынаць

  • 22.03.2013, 20:02

У распачынанні крымінальнай справы ў выніку праверкі ўстановы «Рэдакцыя часопіса «Arche-Пачатак» адмоўлена.

Гэта 22 сакавіка паведаміў бухгалтару ўстановы Алене Казловай адвакат, які прадстаўляе інтарэсы рэдакцыі. Між тым у Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Менску і Менскай вобласці Камітэта дзяржкантролю не каментуюць гэтую інфармацыю, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Нагадаем, што праблемы ў часопіса пачаліся ў верасні 2012 года з затрымання былога галоўнага рэдактара «Arche» Валерыя Булгакава. Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У кастрычніку было арыштавана больш за 5 тысяч асобнікаў кніг з асабістай калекцыі Булгакава. У рамках расследавання дзейнасці часопіса былі заблакаваныя рахункі выдання.

У лістападзе Булгакаў пакінуў Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу. Сам часопіс ужо тройчы атрымаў адмовы ў перарэгістрацыі.

Апошнія навіны