BE RU EN

Цэнтр Менску заклеілі плакатамі да Дня Волі

  • 22.03.2013, 19:56

На афішных тумбах, сценах будынкаў, вокнах і прыпынках беларускай сталіцы з'явіліся плакаты з напамінам пра Дзень Волі і запрашэннем далучацца да святкавання.

Як піша «Наша Ніва», іх вывесілі актывісты «Еўрапейскай Беларусі».

Нагадаем, у Менску мітынг і шэсце з нагоды Дня волі дазволены Менгарвыканкамам. Збор удзельнікаў абвешчаны на 24 сакавіка а 12.00 каля кінатэатра «Кастрычнік». Плануецца, што шэсце пройдзе вуліцай Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе з 14 да 15 гадзін адбудзецца мітынг.

Цэнтр Менску заклеілі плакатамі да Дня Волі. Фота: «Наша Нiва»

Апошнія навіны