BE RU EN

Ашуканцы абнулілі карткі жыхароў Оршы

  • 22.03.2013, 17:32

Людзі масава пішуць заявы ў міліцыю.

- У маёй знаёмай ашуканцы знялі грошы з карткі. Цяпер і я баюся: раптам у мяне таксама знікне мая зарплата? - патэлефанавала ў «Комсомольскую правду в Беларуси» ўсхваляваная жыхарка Оршы.

Як аказалася, ашуканцы абнулілі карткі ў больш за дзесятка жыхароў Оршы.

- Разлічвалася ў краме за пакупкі, як раптам прадавец мяне здзівіла, паведаміўшы, што мая картка недзеяздольная. Потым высветлілася, што мае 4 мільёна кудысці зніклі, - распавядае пацярпелая Святлана. - Я тут жа напісала заяву ў міліцыю. Там мне сказалі, што гэта махлярства, і такіх заяў, як у мяне, у міліцыі шаснаццаць.

- Людзі пішуць заявы, - сказалі ў Аршанскім РАУС, але падрабязнасці надзвычайнага здарэння паведамляць не сталі.

Паводле інфармацыі газеты, усе пацярпелыя - карыстальнікі аднаго банкамата. Не выключана, што ашуканцы ўсталявалі ў банкамаце прыладу, якая счытвала дадзеныя з карткі.

- Шэраг картак заблакаваны, - распавялі ў адным з банкаў Оршы.

- Вядзецца разбіральніцтва, але яго падрабязнасці мы пакуль не выдаем, - распавёў намеснік начальніка аддзела ўпраўлення «К» МУС Беларусі Алег Слепчанка.

Апошнія навіны