BE RU EN

У Варшаве будуць маліцца за Беларусь

  • 22.03.2013, 17:04

Сёння ў польскай сталіцы адбудзецца беларуская служба.

Яна адбудзецца ў манастыры бацькоў Дамініканцаў па адрасе: вуліца Freta 8/10, паведамляе «Наша Ніва».

Пачатак - у 17.00.

Арганізатары нагадваюць, што сёння - гадавіна смерці Кастуся Каліноўскага, а ў гэтым годзе мы адзначаем 150 гадоў з пачатку паўстання пад яго кіраўніцтвам. Падчас службы яе ўдзельнікі будуць маліцца за Беларусь і за людзей, якія аддалі жыццё за яе свабоду.

Беларускія службы ў польскай сталіцы ўжо сталі традыцыяй і праводзяцца рэгулярна. У іх прымаюць удзел многія нашы суайчыннікі, якія зараз жывуць у Варшаве.

Апошнія навіны