BE RU EN

Сувязь Velcom знікла з-за згарэлай платы

  • 22.03.2013, 13:30

Раніцай 22 сакавіка шмат хто з абанентаў Velcom у Менску і рэгіёнах не змаглі падключыцца да аператара.

Як аказалася, праблемы ўзніклі з-за згарэлай платы.

«Тэхнічны збой адбыўся ў сувязі са згараннем платы на камутатары», паведаміла прэс-служба кампаніі ў карпаратыўным твітэры.

«Перабоі назіраліся ў сетцы 2G на поўдні і паўднёвым усходзе Менска, а таксама ў Барысаве і Маладзечне сёння з 8 да 9 раніцы», удакладнілі ў прэс-службе мабільнага аператара.

Пачынаючы з 9 гадзін 11 хвілін раніцы сетка працуе ў нармальным рэжыме.

Апошнія навіны