BE RU EN

Рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі пройдзе ў верасні 2014

  • 21.03.2013, 19:33

18 верасня 2014 шатландцы прагаласуюць на рэферэндуме з нагоды незалежнасці ад Вялікабрытаніі.

Пра гэта абвясціў сёння ў Эдынбургу першы міністр урада Шатландыі Алекс Сэлманд, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Апошнія апытанні грамадскай думкі паказваюць, што большасць шатландцаў выступае за захаванне гэтай часткі Вялікабрытаніі ў складзе адзінай дзяржавы. Аднак лідары нацыяналістаў мяркуюць, што яны здолеюць змяніць настроі выбарцаў і за кошт энэргічнай агітацыйнай кампаніі і набраць большасць галасоў на бліжэйшым рэферэндуме.

Абвяшчаючы дату правядзення рэферэндуму ў парламенце Сэлманд заявіў, што адзіным верным шляхам з'яўляецца сцвярджальны адказ на пытанне аб незалежнасці Шатландыі. «Голас «за» азначае будучыню, у якой мы будзем на 100% упэўненыя, што народ Шатландыі атрымае той урад, за які прагаласуе», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны