BE RU EN

Галоўнаму іудзею Беларусі пагражае пяць гадоў турмы

  • 21.03.2013, 17:38

Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд прызначыць пакаранне кіраўніку Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Юрыю Дорну ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта паведаміў адвакат падсуднага Аляксей Ярмошын, перадае «Інтэрфакс».

«Пракурор папрасіў прызначыць Юрыю Дорну 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць адказныя пасады на пэўны тэрмін», - сказаў ён.

Суд Цэнтральнага раёна Менска 10 снежня 2012 года пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Дорна.

Расследаванне справы Следчы камітэт завяршыў ў сярэдзіне верасня мінулага года. Ю.Дорн абвінавачваецца па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару», ч. 1, 2 і 3 арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў», ч. 3 арт. 377 «Крадзеж або пашкоджанне дакументаў, штампаў, пячатак», ч. 1 арт. 427 «Службовы падлог».

У канцы сакавіка 2012 года СК распачаў у дачыненні да Дорна крымінальную справу па ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару», ён быў затрыманы. Тады было ўстаноўлена, што Дорн, з'яўляючыся службовай асобай, адказнай за выкананне арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый аб'яднання, атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш як $13 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамовы арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлігійнаму аб'яднанню.

Фотa - «БелГазета»

Апошнія навіны