BE RU EN

Менскі ўніверсам «Фрунзенскі» знясуць

  • 21.03.2013, 17:06

Менш чым праз год першы беларускі ўніверсам плануецца знесці.

На яго месцы збіраюцца пабудаваць вышынны шматфункцыянальны комплекс. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна, піша агенцтва «Менск-навіны».

Гандлёваму прадпрыемству, размешчанаму на праспекце Пушкіна, споўнілася 38 гадоў. У 1975 годзе яно стала першай у БССР і трэцяй у СССР універсальнай харчовай крамай самаабслугоўвання, прасцей кажучы - універсамам.

Сёння тут працуе больш за 100 чалавек. Гандлёвыя плошчы ўніверсама складаюць каля 1,2 тыс. кв. м, а ўся тэрыторыя прадпрыемства - больш за 4 тыс. кв. м. У цяперашні час, па словах дырэктара ўніверсама Ларысы Сушкевіч, праходзіць узгадненне эскізнага праекта новага аб'екта, які павінен вырасці на месцы крамы. Мяркуецца, што гэта будзе буйны гандлёва-адміністрацыйны цэнтр агульнай плошчай больш за 100 тыс. кв. м з вялікім падземным паркінгам. Мяркуецца, што шматпавярховы будынак захавае брэнд «Фрунзенскі».

Фота - onliner.by

Апошнія навіны