BE RU EN

Дзмітрый Мядзведзеў: У Беларусі свой «дыялог» з ЕЗ

  • 21.03.2013, 15:59

Расея вядзе перамовы з Еўразвязам аб адмене візавага рэжыму ад свайго імя, а не ад імя «саюзнай дзяржавы» з Беларуссю.

Пра гэта заявіў сёння прэм'ер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю еўрапейскім СМІ. Разам з тым ён не выключыў, што «саюзная дзяржава» можа аказваць уплыў на перамоўны працэс, піша АФН.

«Ці аказвае «саюзная дзяржава» нейкі ўплыў на візавы дыялог? Я заўсёды зыходзіў з таго, што тут такога прамога ўплыву няма. Таму што, у рэшце рэшт, мы вядзем размову з Еўразвязам ад імя Расейскай Федэрацыі, а не ад імя «саюзнай дзяржавы», - заявіў Мядзведзеў.

«У нас няма на гэта ніякага даручэння з боку беларускіх калег», - дадаў ён.

«Саюзная дзяржава» па цалкам зразумелых прычынах не спыняе міжнародную правасуб'ектнасць Расейскай Федэрацыі, якая будзе працягваць свой візавы дыялог з Еўразвязам», - падкрэсліў Мядзведзеў.

«Беларусь, натуральна, мае права выбудоўваць свой дыялог - гэта таксама нармальна», - пажадаў ён поспехаў «беларускім суседзям».

Апошнія навіны