BE RU EN

КДБ пагражае гродзенскім апазіцыянерам

  • 21.03.2013, 13:31

Супрацоўнікі спецслужбаў працягваюць пераслед актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Апазіцыянераў выклікаюць на допыты з-за пікету, які павінен быў прайсці 2 сакавіка ў падтрымку актывізацыі малога памежнага руху, паведамляе сайт БХД.

20 сакавіка супрацоўнік КДБ Славуцін запрасіў на размову аднаго з прысутных на пікеце Паўла Якутовіча. Падчас размовы ён пагражаў тым, што актывіст нідзе не зможа ўладкавацца на працу ў Гродна і што яму будзе забаронены выезд за мяжу.

Таксама супрацоўнік распытваў пра хрысціянскіх дэмакратаў у Гродне, абражаючы іх пры гэтым.

Раней гродзенскі суд ужо аштрафаваў пенсіянерку і актывістку БХД Галіну Котаву.

Нагадаем, 2 сакавіка гродзенскія сябры БХД збіраліся правесці пікет у падтрымку малога памежнага руху з краінамі-суседзямі. Заяўніца пікету пенсіянерка Галіна Котава памылкова зразумела, што пікет дазволілі правесці ў Румлёўскім парку. Калі акцыю збіраліся пачаць, з'явіліся людзі ў цывільным, якія пачалі здымаць прысутных у парку на відэа.

Апошнія навіны