BE RU EN

Беларускі МЗС шантажуе Польшчу

  • 21.03.2013, 12:37

Увядзення малога прымежнага руху не будзе з-за «жорсткай антыбеларускай пазіцыі» Польшчы, заяўляюць у МЗС.

Пра гэта заявіў у чацвер на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных, піша «Інтэрфакс».

«Што датычыцца пагаднення з Польшчай, то пакуль яго ўвядзенне не плануецца. Гэта абумоўлена досыць жорсткай антыбеларускай пазіцыяй, якую займае ўрад Польшчы», - сказаў ён.

Савіных дадаў, што працэс увядзення ў дзеянне аналагічнага пагаднення з Літвой таксама не завершаны.

«Мы старанна назапашваем вопыт рэалізацыі падобнага пагаднення з Латвіяй, каб прааналізаваць «вузкія горлачкі» і шурпатасці. Гэты вопыт будзе выкарыстаны пры ўвядзенні ў сілу пагаднення з Літвой», - дадаў прадстаўнік беларускага МЗС.

Нагадаем, сёння ў Варшаве працуюць такія незалежныя беларускія СМІ, як тэлеканал «Белсат», сайт charter97.org і «Радыё Рацыя».

У Польшчы таксама атрымалі прытулак многія беларускія палітыкі, якія працягваюць сваю дзейнасць з-за мяжы.

Апошнія навіны