BE RU EN

У Дзяржынску два хулігана збілі нарад ППСМ

  • 21.03.2013, 11:28

Супраць маладых людзей заведзеная крымінальная справа.

Як паведамляе прэс-служба УУС Менгарвыканкама, 17 сакавіка двое жыхароў Дзяржынска 30 і 25 гадоў як звычайна адпачывалі ў рэстаране «Дзяржынскі» ў кампаніі знаёмых дзяўчат. Старэйшы з маладых людзей працуе начальнікам СТА, якая належыць яго бацьке, а другі - галоўным інжынерам на одний з мясцовых фірмаў.

Каля паўночы сябры, у суправаджэнні дзяўчат, пакінулі рэстаран і выйшлі на вуліцу. Заўважыўшы нарад ППСМ, які праходзіў непадалёк, адзін з мужчын нечакана стаў свістаць і нецэнзурна выказвацца ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Яго сябру ідэя спадабалася і ён таксама стаў абражаць патрульных.

Міліцыянты ППСМ запатрабавалі спыніць супрацьпраўныя паводзіны і прад'явіць дакументы. У адказ пачулі толькі адмову ў лаянкавай форме і пагрозы фізічнай расправы.

Як сцвярджаюць міліцыянты, пры спробе затрымаць хуліганаў, тыя аказалі жорсткае супраціўленне, а прасцей кажучы, задумалі бойку, падчас якой супрацоўнікам былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні і парваная іх форма.

Тым часам пад'ехаў яшчэ адзін нарад ППСМ і на мужчын удалося надзець кайданкі. Медыцынскі агляд паказаў, што затрыманыя знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення.

Дзяржынскім РАСК у дачыненні да хуліганаў ўзбуджаная крымінальная справа па арт.363, ч.2 Крымінальнага кодэксу - супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак.

Апошнія навіны