BE RU EN

Прыпынак на Нямізе ачапілі з-за пакета

  • 21.03.2013, 9:46

Прыпынак грамадскага транспарту «Раманаўская слабада» сёння раніцай быў ачэплены міліцыяй.

Прычына - у пакінутым невядомымі пакеце. Міліцыя ачапіла прыпынак, трохі адціснуўшы людзей, якія на ім знаходзіліся, піша «Наша Нiва». Гэта адбылося ў 8.30 па менскім часе. Праз 15 хвілін ачапленне было знята.

Праца грамадскага транспарту не спынялася.

Фота з архіву

Апошнія навіны