BE RU EN

СК адмовіўся распачынаць крымінальную справу паводле факту смерці Гуменюка

  • 20.03.2013, 19:23

Управа Следчага камітэта Беларусі Гарадзенскай вобласці скончыла праверку паводле факту смерці журналіста Юрыя Гуменюка.

«Устаноўлена, што Гумянюк доўгі час знаходзіўся на дыспансерным уліку ў псіхіятра, а ў апошні час - нарколага. Праз злоўжыванне алкаголем паводзіў сябе неадэкватна, уваходзіў у дэпрэсію», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у групе інфармацыі і сувязі з грамадскасцю ўправы СК Гарадзенскай вобласці.

«За некалькі гадзін да смерці ён спрабаваў нанесці сабе цялесныя пашкоджанні нажом, учыняў некантралюемыя дзеянні. У інтэрнаце бязмэтна сноўдаўся па памяшканнях агульнага карыстання, у тым ліку па балконе, выкінуўшыся з якога ўчыніў суіцыд», - прадоўжылі там.

У УСК праінфармавалі, што ў сувязі з тым, што прычынай смерці Ю.Гуменюка стаўся псіхічны стан ягонага здароўя, што прычынілася да самагубства, 19 сакавіка 2013 прынятая пастанова аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы за адсутнасцю складнікаў злачынства.

Нагадаем, цела журналіста было знойдзена каля аднаго з інтэрнатаў у Гародні. Як мяркуецца, ён выпаў з 9 паверха, першапачаткова ў якасці адной з версій разглядалася самагубства.

Гумянюк жыў з маці ў прыватным доме ў Гародні. У апошнія два гады журналіст супрацоўнічаў з беларускай службай Польскага радыё.

Гумянюк быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Апошнія навіны