BE RU EN

Касціцын выключаны са складу «Нэшвіла»

  • 20.03.2013, 11:10

Беларускага форварда Сяргея Касціцына выключылі са складу каманды на бліжэйшую гульню супраць «Каламбуса».

Галоўны трэнер «Нэшвіла» Бары Тротц распавёў, што прыняў рашэнне не ўключаць беларускага форварда Сяргея Касціцына ў склад на бліжэйшую гульню супраць «Каламбуса». Сваё рашэнне Тротц патлумачыў дысцыплінарнымі мерамі, піша «Прессбол».

«Ці будзе гуляць Касціцын? Вядома, не. Ён праявіў безадказнасць ў адносінах да трэнераў і каманды, таму ён не гуляе», - сказаў трэнер.

У матчы з «Эдмантанам» Касціцын падчас контратакі суперніка паехаў на змену, у выніку чаго «нафтавікі» рэалізавалі выхад «два ў адзін»

http://nhl.cdn.neulion.net/u/videocenter-v1/embed.swf

Апошнія навіны