BE RU EN

Дэпутат Сейма заклікаў палякаў вывесіць бел-чырвона-белыя сцягі

  • 20.03.2013, 10:11

Роберт Тышкевіч, дэпутат польскага Сейма, заклікаў падтрымаць беларусаў у Дзень Волі.

У сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» ён прапанаваў сваім суайчыннікам 25 сакавіка вывесіць у сябе дома і на працы бел-чырвона-белыя сцягі.

«Жыве Беларусь! Праз тыдзень, 25 сакавіка, спаўняецца 95 гадоў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Для змагароў за свабоду ў Беларусі гэта сімвалічная дата. Я заклікаю падтрымаць іх і 25 сакавіка на адзін дзень вывесіць на сваіх хатах і ва ўстановах беларускі бел-чырвона-белы сцяг. Гэта стане праявай нашай салідарнасці з беларусамі», - прыводзіць словы Роберта Тышкевіча Polskie Radio.

Дэпутат з'яўляецца віцэ-старшынёй Камісіі замежных спраў польскага Сейма і членам парламенцкай групы па кантактах з Беларуссю. Ён уваходзіць у кіруючую фракцыю «Грамадзянская платформа».

Апошнія навіны